Дзяржінспектары затрымалі браканьераў

8 декабря 2015

Паляванне ў 140 мільёнаў рублёў. Дзяржінспектары затрымалі браканьераў, якія забілі чатырох казуль у Бабруйскім раёне. У паляўнічых быў дазвол, але на адстрэл зайцаў. Чатыры тушы дзяржінспектары ацанілі амаль у 90 мільёнаў рублёў.

І падобная гісторыя ў Баранавіцкім раёне. З дазволам паляваць на бабра браканьеры забілі лася. Забіраць тушу парушальнікі не спяшаліся. Пакінулі да наступлення цемры. Калі браканьеры прыехалі па здабычу, іх і затрымалі. У гэтым выпадку падазроным прыйдзецца выплаціць звыш 50 мільёнаў рублёў.

Вольга Грамовіч, прэс-сакратар Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Беларусі: "Узялі сезонную пуцёўку на зайца, якая дазваляе знаходзіцца на працягу ўсяго паляўнічага сезона ва ўгоддзях, у іх былі зарэгістраваны прылады, але, тым не менш, здабывалі яны зусім не тых жывёлін, на якіх бралі пуцёўку і дазвол".

Калі віну затрыманых дакажуць, ім прыйдзецца пакрыць прычынены прыродзе ўрон. Таксама зламыснікі могуць пазбавіцца правоў на паляванне і нашэнне зброі.