Гомельскія мытнікі знайшлі арыгінал карціны Саўрасава

9 октября 2018

У пункце "Церуха" гомельскія мытнікі знайшлі арыгінал карціны Саўрасава. Падчас агляду цягніка Кіеў - Санкт-Пецярбург за халадзільнікам у службовым купэ правадніка знойдзены пакет з двума палотнамі. Надпіс на адным з іх гаварыў аб тым, што гэта можа быць арыгінал. Экспертыза гэтыя здагадкі пацвердзіла. Рыначны кошт палатна - каля 40 тысяч долараў. Аўтар другой карціны - рускі мастак Віктар Зарубін. Абодва творы адносяцца да катэгорыі культурных каштоўнасцяў.