Дзве буйныя аварыі адбыліся на поўдні краіны

21 ноября 2017

У Гомелі BMW уляцеў у прыпаркаваныя аўтамабілі. Сур'ёзныя пашкоджанні атрымалі шэсць машын. Ніхто не пацярпеў. Паводле папярэдніх звестак, 24-гадовы вадзіцель не зладзіўся з кіраваннем.

А на трасе Гомель - Кобрын "Мазда" вылецела на сустрэчную паласу проста пад МАЗ, ад чаго грузавік перакуліўся. Паводле інфармацыі ДАІ, вадзіцель легкавушкі не ўлічыла ўмовы надвор’я. Да таго ж на яе аўтамабілі было толькі дзве зімовыя шыны. У выніку яна атрымала траўмы. Пацярпелі і непрышпіленыя рамянём бяспекі 26-гадовая пасажырка і яе дачка 11 месяцаў, якую маці перавозіла на руках.