Два пешаходы трапілі пад колы аўто на нерэгулюемым пераходзе ў Мінску

26 ноября 2020
38-гадовы вадзіцель "опеля" рухаўся па вуліцы Карбышава ў напрамку Лагойскага тракта, паблізу дома № 9 ён і збіў двух чалавек. Пацярпелыя з траўмамі шпіталізаваны. Высвятляюцца акалічнасці дарожнага здарэння, а Дзяржаўтаінспекцыя чарговы раз нагадвае вадзіцелям аб неабходнасці быць максімальна ўважлівымі паблізу пешаходных пераходаў. Сёлета ўжо адбылося больш за 130 такіх ДТЗ. Пешаходам жа трэба выходзіць на дарогу толькі пераканаўшыся, што гэта бяспечна.