Два дарожна-транспартныя здарэнні зарэгістраваныя ў Магілёве і Магілёўскім раёне сёння раніцай

1 декабря 2015

Абодва - на пешаходных пераходах. Па словах вадзіцеляў, пешаходы з'явіліся паміж машынамі, якія спыніліся. На вуліцы было яшчэ цёмна, заўважыць іх было цяжка. Пацярпелыя зараз знаходзяцца ў бальніцы хуткай дапамогі. Акалічнасці ДТЗ высвятляюцца.

Яўген Жылінскі, начальнік аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама: "У сувязі са скарачэннем светлавога дня і пагаршэннем умоў надвор'я ДАІ звяртаецца да ўсіх удзельнікаў дарожнага руху. Вадзіцелям неабходна быць вельмі ўважлівымі і асцярожнымі на дарозе з улікам дарожнага пакрыцця і метэаралагічных умоў - слізка, туман. Ну, а пешаходам трэба быць проста ўважлівымі на дарозе і насіць святлоадбівальныя элементы".

За першыя снежныя суткі ў Магілёўскай вобласці зарэгістравана больш чым 70 ДТЗ, 5 чалавек пацярпелі на дарогах.