Два аўто на высокай хуткасці сутыкнулicя сёння на праспекце Незалежнасці

15 июня 2017

Сёння раніцай аўтамабіль «Рэно» выехаў на сустрэчную паласу на праспекце Незалежнасці і на высокай хуткасці сутыкнуўся з «Фальксвагенам». Пры гэтым легкавушка пашкодзіла яшчэ два аўто. У выніку моцнага ўдару пасажырка «Рэно» апынулася заблакіраванай у кабіне. Пацярпелі яшчэ тры чалавекі. Яны шпіталізаваныя. Праз аварыю на ўчастку дарогі ля станцыі метро “Уручча” быў замаруджаны рух транспарту.