ДТЗ у Віцебскім раёне

9 ноября 2015

Непагадзь магла стаць прычынай аварыі, якая на некалькі гадзін паралізавала рух па трасе М8 у Віцебскім раёне. Недалёка ад вёскі Ільічоўка лоб у лоб сутыкнуліся легкавы аўтамабіль і фура. У выніку ДТЗ вадзіцель легкавой машыны - 32-гадовы жыхар Оршы - загінуў на месцы. Вадзіцель фуры атрымаў нязначныя траўмы.

Што стала прычынай аварыі - дрэнныя ўмовы надвор'я, парушэнне правілаў дарожнага руху або няспраўнасць машыны - высвятляюць следчыя.