17 января 2017

Сёння ў Мінску ў выніку ДТЗ загінула шматдзетная маці. Яе трое дзяцей пацярпелі. Аварыя здарылася на вуліцы Заснавальнікаў. Жанчына не справілася з кіраваннем на заснежанай дарозе.  У выніку   машына вылецела ў кювет і сутыкнулася з дрэвам. Маці і аднаго з яе сыноў прышлося дэблакіраваць ратавальнікам. Дзеці – чатырох, сямі і дзевяці гадоў – шпіталізаваныя. А вось траўмы  жанчыны аказаліся несумяшчальнымі з жыццём.  Акалічнасці аварыі зараз высвятляюць спецыялісты.

І яшчэ адно здарэнне ў сталіцы. Сёння раніцай падчас руху на скрыжаванні вуліц Касманаўтаў і Ясеніна загарэўся аўтобус. Ратавальнікі аператыўна ліквідавалі ўзгаранне, аднак агонь значна пашкодзіў маторны адсек і салон. Падчас здарэння ў аўтобусе знаходзіўся толькі вадзіцель. Ён не пацярпеў. Імаверная прычына ўзгарання – кароткае замыканне электраправодкі.