ДТЗ з удзелам цягніка і грузавіка ў Краснадарскім краі. Трое беларусаў пацярпелі

3 ноября 2018

На Кубані пасля ДТЗ з цягніком і грузавіком следчыя Краснадарскага края пачалі праверку ў дачыненні да машыніста саставу. Але, паводле папярэдніх звестак МУС Расіі па гэтым рэгіёне, вінаватым у аварыі з'яўляецца шафёр цяжкагруза. Ён выехаў на чыгуначны пераезд на забараняльны сігнал святлафора. Нагадаем, у сутыкненні цягніка Мінск - Адлер з грузавіком пад Краснадарам пацярпелі 18 чалавек. Сярод іх трое беларусаў - дарослы і двое дзяцей, а таксама адзін украінец. Яны атрымалі лёгкія траўмы. У цяжкім стане знаходзяцца ў бальніцы лакаматыўная брыгада і вадзіцель цяжкагруза. Яшчэ адзін пасажыр - у стане сярэдняй ступені цяжкасці. Усе чацвёра - расіяне. Удакладняецца, што ў момант аварыі ў цягніку знаходзіліся 704 пасажыры і 29 працаўнікоў лакаматыўнай брыгады. На месцы ДТЗ працягваецца расследаванне. Рух ажыццяўляецца па другім, суседнім пуці.