Сёння ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу прыняты законапраект аб амністыі

13 мая 2015

Пачаць жыццё з чыстага ліста змогуць восем з паловай тысяч зняволеных. Дакумент быў распрацаваны па ініцыятыве Кіраўніка дзяржавы. Праява гуманізму прымеркаваная да знакавай даты - 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Пад дзеянне закона трапілі традыцыйныя ў такіх выпадках катэгорыі асуджаных: адзінокія бацькі, пенсіянеры, цяжарныя жанчыны, іншыя. Праваахоўнікі ўпэўненыя, што іх датэрміновае вызваленне не ўскладніць крымінагенную сітуацыю.

І сёння ж дэпутаты ў другім чытанні разгледзелі законапраект аб альтэрнатыўнай ваеннай службе. Пасля нязначных змяненняў і дапаўненняў прававы акт таксама быў прыняты. 



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя