Дарожная аварыя з удзелам беларуса здарылася пад Бранскам

13 апреля 2017

Мікрааўтобус лоб у лоб сутыкнуўся з расійскай "Газеллю". Наш суайчыннік - вадзіцель "фальксвагена" - трапіў у бальніцу. Усяго ў аварыі пацярпелі пяць чалавек, двое атрымалі сур'ёзныя траўмы і былі шпіталізаваныя. Паводле інфармацыі ДІБДР па Бранскай вобласці, аварыя здарылася сёння раніцай каля пасёлка Дабрунь на бранскай трасе, сутыкнуліся чатыры аўтамабілі. Пасля лабавога сутыкнення "Газелі" і "фальксвагена" з гомельскімі нумарамі машыны адкінула на фуру і мікрааўтобус. Вядома, што расійскія ратавальнікі з дапамогай спецінструмента даставалі пацярпелых з пакарабачаных аўтамабіляў. Прычыны і акалічнасці аварыі вызначае дарожная паліцыя.