Былы намеснік кіраўніка Партызанскага раёна Мінска атрымаў 9 гадоў пазбаўлення волі

13 ноября 2017

Літаральна дзве гадзіны таму суд Першамайскага раёна сталіцы аб’явіў прыгавор. Экс-чыноўнік прызнаны вінаватым у падбухторванні да дачы хабару, а таксама махлярстве ў асабліва буйным памеры. Ахвярамі Мікалая Петрамовіча сталі сама меней 30 чалавек. А агульная сума ўрону склала каля 500 тысяч долараў.