Былы генменеджар мінскага "Дынама" Уладзімір Беражкоў выйшаў на волю

6 апреля 2016

Ён вызвалены з-пад варты пад падпіску аб невыяздзе. Як заявілі ў Генпракуратуры, прынята да ўвагі яго раскаянне, садзейнічанне падчас расследавання і пакрыццё шкоды. Раней Следчым камітэтам было завершана расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні былых кіраўнікоў хакейнага клуба "Дынама-Мінск" Максіма Суботкіна і Уладзіміра Беражкова. Ім былі прад'яўленыя канчатковыя абвінавачанні. Следства паказала, што абвінавачаныя нанеслі клубу матэрыяльную шкоду на суму больш як 3 мільярды рублёў. У сваю чаргу Суботкін і Беражкоў заявілі хадайніцтвы аб вызваленні іх ад крымінальнай адказнасці ў сувязі з тым, што яны цалкам пакрылі прычыненую шкоду.