Белэнэрга: Без святла засталіся 488 паселішчаў

25 сентября 2018

Амаль паўтысячы населеных пунктаў без электрычнасці і паўсотні паваленых дрэў. МНС Беларусі падводзіць вынікі буры, што абрынулася напярэдадні на краіну. Найбольшую апаску выклікаў моцны вецер, яго парывы дасягалі 27 метраў за секунду. У Брэсцкай вобласці павалены 23 дрэвы. Паводле звестак Белэнэрга, без святла засталіся 488 паселішчаў. Усе адключэнні аператыўна ліквідаваныя. Тым не менш, сіноптыкі на найбліжэйшыя суткі прагназуюць складаныя ўмовы надвор’я, таму ратавальнікі рэкамендуюць быць уважлівымі, асцярожнымі і не паркаваць аўтамабілі пад дрэвамі.