Авіяцыя МНС за суткі выявіла 4 лясныя пажары ў Гомельскай вобласці

2 мая 2018

Экіпажы верталётаў Мі-2 учора пачалі маніторынг на поўдні Беларусі. Двойчы працавалі дэсантнікі-пажарнікі - у Кармянскім раёне і Лельчыцкім. Інфармацыя яшчэ пра два ачагі ўзгарання - гэта ўжо Чачэрскі раён і Брагінскі - была перададзеная спецыялістам Мінлясгаса. Як адзначылі ў МНС, калі паўстане неабходнасць, то да ліквідацыі прыродных пажараў будуць прыцягваць больш магутную тэхніку - верталёты Мі-8 і Мі-26.