Аварыя ў Мінскім раёне: "хёндэ" не саступіў "опелю"

13 августа 2018

Аварыя ў Мінскім раёне. Аўтамабіль "хёндэ" выехаў на транспартную развязку і не саступіў "опелю", які рухаўся па галоўнай. У выніку машыны сутыкнуліся. Вадзіцелі не пацярпелі. А вось пасажыраў "опеля" ратавальнікам прыйшлося дэблакіраваць. 12-гадовай дзяўчынцы і жанчыне пасля агляду ў медустанове шпіталізацыя не спатрэбілася.