У Мінску адбылася прэм'ера інклюзіўнай музычнай казкі

16 января 2020
Інклюзіўную казку-мюзікл, прысвечаную зімовым святам,  паказалі ў Мінску. У прэм'еры   прынялі ўдзел   дзеці-сіроты з   асаблівасцямі развіцця з дамоў-інтэрнатаў Мінска і Мінскай вобласці. Галоўнай мэтай   спектакля стала   развіццё творчых  здольнасцяў дзяцей-інвалідаў. Паводле  сюжэта,  героі  спазнаюць асноўныя каштоўнасці чалавечага жыцця  -  такія як   сяброўства, любоў і ўзаемадапамога. Пастаноўку дапоўнілі музычныя і харэаграфічныя замалёўкі.

На прэм’еру запрасілі больш за 400  дзяцей-сірот і інвалідаў з Мінска і Мінскай вобласці. А ўсе   "асаблівыя" артысты адразу пасля спектакля атрымалі салодкія падарункі ад арганізатараў.