80 тон пратэрмінаванай прадукцыі выявілі супрацоўнікі КДК

16 марта 2016

80 тон пратэрмінаванай прадукцыі найбуйнейшага айчыннага вытворцы кандытарскіх вырабаў - фабрыкі "Чырвоны харчавік" - выявілі супрацоўнікі КДК. Каробкі з сапсаванымі зефірам, мармеладам і дражэ захоўваліся на адным са сталічных складоў. Па асобных пазіцыях тэрмін прыдатнасці тавара мінуў яшчэ 1,5 года таму, ён нават не падлягае перапрацоўцы на харчовыя мэты. Кошт сапсаванай прадукцыі - 4 мільярды рублёў. Падчас праверак высветлілася, што прадпрыемства-вытворца не распачало мер па рэалізацыі свайго прадукта.

Аляксандр Хаміцэвіч, начальнік аддзела Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці: "Гэтыя факты безгаспадарчасці Камітэт дзяржкантролю выкрыў сумесна з упраўленнем па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі. Па сутнасці прадпрыемству нанесены ўрон. У наяўнасці недапрацоўкі маркетынгавай службы і іншых службовых асоб прадпрыемства, якія своечасова не выпрацавалі стратэгію продажаў у залежнасці ад кан'юнктуры рынку. Па выніках праверкі іх дзеянням будзе дадзена прававая ацэнка".

Паводле інфармацыі Камітэта дзяржкантролю, толькі за захоўванне сапсаванай прадукцыі прадпрыемства заплаціла сталічнаму аптавіку каля 400 мільёнаў рублёў. Праверкі на бабруйскім прадпрыемстве працягваюцца.