33 школьнікі з аграгарадка Рацічы атруціліся невядомым рэчывам

11 февраля 2016

Надзвычайнае здарэнне ў Гродзенскім раёне. 33 школьнікі з аграгарадка Рацічы шпіталізаваны ў Гродзенскую абласную дзіцячую бальніцу прама з урокаў. Званкі ў хуткую сталі паступаць каля апоўдня. Дзеці скардзіліся на млоснасць, слабасць і болі ў жываце. Зараз чатыры школьнікі - у рэанімацыі, іх стан медыкі ацэньваюць як сярэдняга цяжару - стабільны. У 29 - здавальняючы стан. Папярэдні дыягназ - "атручэнне невядомым рэчывам". Зараз на месцы працуюць следчыя групы, з Мінска для кансультацый накіраваны спецыялісты-медыкі. Мы сочым за развіццём сітуацыі. Падрабязнасці ў "Панараме".