Авіязносіны паміж Мінскам і Калінінградам адноўлены

21 октября 2013

Сёння раніцай у Нацыянальным аэрапорце самалёты, рэйсы якіх былі затрыманы, вылецелі ў месца прызначэння. Прычынай збояў сталі дрэнныя ўмовы надвор'я ў расійскім горадзе. З-за моцнага туману самалёты не змаглі падняцца ў неба. Цяпер усе палёты нацыянальнага авіяперавозчыка выконваюцца ў звычайным рэжыме. Авіязносіны паміж Мінскам і Калінінградам праходзяць па раскладзе. Адзначым, з 27 кастрычніка кампанія пераходзіць на зімовы расклад.