У БДУ адкрылася дыстанцыйная школа юнага матэматыка

1 апреля 2020
Не спыняючы навучанне! У БДУ сёння адкрылася дыстанцыйная школа юнага матэматыка. Курс распрацаваны для вучняў 5-11 класаў і разлічаны на сем заняткаў - па адным на тыдзень. Кожны ўрок уключае тэарэтычны матэрыял і заданні для самастойнай працы. Прычым, адказы на іх вучань атрымлівае пасля праходжання тэмы. Для навучання неабходна прайсці анлайн-рэгістрацыю. На гэты час толькі пяцікласнікаў ужо зарэгістравалася крыху больш за 170 чалавек. Анлайн-заняткі адпавядаюць школьнай навучальнай праграме і  прадоўжацца да канца вучэбнага года.