У Германіі бастуюць медыкі і бортправаднікі

12 марта 2024

Павышэння заработнай платы і паляпшэння ўмоў працы выйшлі патрабаваць нямецкія медыкі. У краіне пасля няўдалых перамоў з уладамі прайшла папераджальная забастоўка супрацоўнікаў сферы аховы здароўя. У агульнанацыянальнай акцыі ўдзел прынялі каля 7 тысяч урачоў з больш як 2 дзясяткаў універсітэцкіх клінік.

У прыватнасці, дэманстранты дабіваюцца павышэння зарплаты на 12 з паловай працэнтаў і больш высокіх прэмій за рэгулярную працу ў начны час, у выхадныя і святочныя дні.

Бастуюць у Германіі і бортправаднікі. З-за гэтага нямецкі авіяперавозчык Lufthansa адменіць на сёння і заўтра тысячу рэйсаў. Удзельнікі акцыі таксама патрабуюць павышэння зарплат і адначасовай выплаты да 3 тысяч еўра.