Ахвярамі ўрагану "Ірма" сталі 14 чалавек

8 сентября 2017

Ахвярамі ўрагану "Ірма", паводле апошніх звестак, сталі 14 чалавек.

З іх 8 загінулі на Сан-Марціне. 95 працэнтаў будынкаў вострава стыхія зраўнавала з зямлёй. Моцна пацярпеў і міжнародны аэрапорт прынцэсы Юліяны - адна з найбуйных паветраных гаваняў Карыбскага басейна. Зараз "Ірма" рухаецца ў бок Гаіці, дзе інфраструктуру ўсё яшчэ аднаўляюць пасля разбуральнага землетрасення 2010 года. Не выключана, што пад ударам стыхіі акажацца і паўднёвае ўзбярэжжа амерыканскага штата Фларыда. Ураган стаў самым магутным у Атлантыцы за апошняе дзесяцігоддзе. Менш чым за суткі ў Карыбскім рэгіёне выпала трохмесячная норма ападкаў. Парывы ветру перавышалі 300 кіламетраў за гадзіну.