Выбух у сталіцы Афганістана

16 сентября 2014

Выбух прагрымеў каля пасольства ЗША ў сталіцы Афганістана. Загінулі 5 чалавек. Параненыя як мінімум 13. Выбуховае прыстасаванне талібы залажылі ў легкавую машыну, якой кіраваў смяротнік. Як стала вядома, асноўнай цэллю баевікоў стала калона ваенных. Выбух адбыўся раніцай на ажыўленай трасе, якая вядзе ад дыппрадстаўніцтва ЗША да паветранай гавані Кабула. Непадалёк таксама размяшчаецца будынак Вярхоўнага суда Афганістана. Летась у выніку нападаў талібаў, толькі паводле прыблізных звестак, загінулі больш за 3 000 чалавек.