Успышка наравіруса ў Луізіяне

8 февраля 2020
У амерыканскім штаце Луізіяна 200 чалавек заразіліся наравірусам пасля наведвання казіно ў горадзе Лэйк-Чарльз. Успышка захворвання была зафіксаваная яшчэ на мінулым тыдні. Кіраўнік Міністэрства аховы здароўя штата заявіла, што вірус вельмі заразны. Ён перадаецца ад чалавека да чалавека. Таксама яго можна падхапіць падчас ежы, піцця, праз прадметы ўжытку, посуд, непамытыя рукі. Людзі могуць пераносіць вірус нават на працягу трох тыдняў пасля знікнення сімптомаў. Наравірус выклікае вострую кішачную інфекцыю, якую часам называюць кішачным або страўнікавым грыпам.