Усеагульная забастоўка дзяржсектара ў Бельгіі

10 октября 2017

Падставай стала жорсткая эканомія ўлад. Удзельнікі незадаволеныя скарачэннем фінансавання дзяржслужб, палітыкай у галіне прыватызацыі і падатковых збораў. На тэрыторыі каралеўства сёння магчымыя перабоі ў працы чыгуначнага транспарту. На працу таксама не выйдзе частка працаўнікоў паліцыі, медыцынскага персаналу, настаўнікаў, паштароў і супрацоўнікаў турмаў.