Усю раніцу абнаўляюцца звесткі па загінуўшых у Італіі

25 августа 2016

На гэту хвіліну вядома аб 247 загінуўшых. Такія дадзеныя прыводзяць ратавальнікі, якія працуюць на месцы трагедыі. Італія сёння прыспусціла флагі: у краіне - нацыянальная жалоба.

Лік ахвяраў расце пужалымі тэмпамі. Шматлікія людзі дагэтуль лічацца прапаўшымі без вестак. Спачуванне кіраўніцтву краіны, а таксама родным і блізкім загінуўшых і пацярпелых выказаў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. 2 землетрасенні магнітудай 6,0 і 5,4 адбыліся ў Італіі напярэдадні. Яны разбурылі гарады Аматрычэ і Акумалі.

Матэа Рэнці, прэм'ер-міністр Італіі: "Тое, што адбылося, мае вялізныя наступствы на тэрыторыі розных італьянскіх рэгіёнаў, падземныя штуршкі адзначаныя адразу ў трох муніцыпалітэтах. Стыхійнае бедства адчувалася на большай частцы краіны. Лік ахвяраў няўмольна расце. Мы робім усё магчымае, каб знайсці выжыўшых, аказаць дапамогу пацярпелым. Ацэньваць шкоду ад разбуральнага землетрасення пакуль рана".

Ратавальнікі і валанцёры працягваюць здабываць людзей з-пад завалаў. За мінулыя суткі ў краіне зафіксавана каля 150 афтэршокаў, 20 з іх былі даволі магутнымі.