У Францыю з афіцыйным візітам упершыню прыехалі Прынц Уільям з жонкай Кейт

18 марта 2017

Гістарычная сустрэча адбылася ў Францыі. Упершыню ў краіну з афіцыйным візітам прыехалі Прынц Уільям з жонкай Кейт. У Парыжы іх сустрэў прэзідэнт Франсуа Аланд у Елісейскім палацы. Асноўнай тэмай перамоў стала жыццё пасля Брэксіту, а таксама пытанні барацьбы з тэрарызмам і сірыйскі канфлікт. Сёння пара сустрэнецца з пацярпелымі ў выніку тэрактаў у Парыжы і Ніцы ў 2015-м і 16-м гадах. Нагадаем, што візіт манаршай пары ў Пятую рэспубліку праходзіць на фоне гучнага скандалу вакол Прынца Уільяма. Напярэдадні заходнія таблоіды пісалі, што Кейт і Уільям ледзь не рыхтуюцца да разводу. Прычына - інтрыжка ўнука Лізаветы Другой з мадэллю Сафі Тэйлар.