У Францыі пачаўся суд па справе аб таблетках, якія маглі стаць прычынай смерці дзвюх тысяч чалавек

24 сентября 2019

Ва ўтойванні пабочных эфектаў прэпарата для пахудзення абвінавачваюць найбуйнейшую ў краіне фармацэўтычную кампанію "Серв’е". "Медыятар" распрацоўвалі для дыябетыкаў і людзей,  якія пакутуюць ад атлусцення. Але з 80-ых яго прымалі нават стройныя дзяўчаты для прыгнечання апетыту. За 33 гады таблеткі выпісалі пяці мільёнам чалавек. Для некаторых яны апынуліся смяротнымі, паколькі ўтрымлівалі вытворнае амфетаміну. Забароненае рэчыва прыводзіла да вострай сардэчнай і лёгачнай недастатковасці. Следства мяркуе, што ў агенцтве аб пабочных эфектах ведалі.