У Франкфурце-на-Майне сёння адкрываецца найбуйнейшы ў свеце кніжны кірмаш

11 октября 2017

Сёлета ў працы выставы прымуць удзел больш як 7 тысяч буйных і малых выдаўцоў з розных краін. Як чакаюць арганізатары, кірмаш наведаюць каля 300 тысяч чалавек. Напярэдадні ўрачыста адкрылі 69-ы Франкфурцкі кніжны кірмаш канцлер Германіі Ангела Меркель і прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон. Францыя сёлета ў статусе ганаровага госця.