Улады Туніса ўзмацняюць меры бяспекі на курортахc

29 июня 2015

Прынята рашэнне ўзброіць паліцыю ў зонах адпачынку. На такія крокі ўлады пайшлі пасля нядаўняга тэракта, які забраў жыцці 40 чалавек. Яшчэ каля 40 чалавек атрымалі раненні. Нагадаем, трагедыя адбылася ў мінулую пятніцу. Агонь у папулярным гатэлі адкрыў мясцовы студэнт. Таксама сярод загінуўшых - грамадзяне Вялікабрытаніі, Германіі, Партугаліі, Ірландыі і Бельгіі. Адказнасць за тэракт на сябе ўзяла радыкальная групоўка "Ісламская дзяржава".