Вярхоўная рада Украіны сёння разгледзiць законапраект аб рэінтэграцыі Данбаса

18 января 2018

Дэпутаты Вярхоўнай рады Украіны сёння разгледзяць законапраект аб рэінтэграцыі Данбаса. Дакумент прадугледжвае надзяленне Расіі статусам краіны-агрэсара. На мінулым пасяджэнні парламента дэпутаты адмовіліся прызнаць самаабвешчаныя рэспублікі Данбаса тэрарыстычнымі арганізацыямі. Гэта справакавала беспарадкі каля будынкаў Рады. Актывісты палілі пакрышкі і закідвалі паліцэйскіх камянямі.