Вярхоўная Рада Украіны сёння прыняла законы аб амністыі

16 сентября 2014
Вярхоўная Рада сёння на закрытым пасяджэнні прыняла законы аб амністыі для ўдзельнікаў баявых дзеянняў на паўднёвым усходзе краіны і аб асаблівым статусе Данбаса. Апошні дакумент прадугледжвае ўвядзенне самакіравання ў асобных раёнах Данецкай і Луганскай абласцей на тры гады, а таксама правядзенне пазачарговых мясцовых выбараў у гэтых рэгіёнах 7 снежня гэтага года. Акрамя таго, у раёнах з асаблівым статусам гарантуецца выкарыстанне рускай і любой іншай мовы. Правапарадак будзе забяспечваць народная міліцыя, створаная на добраахвотнай аснове з мясцовых жыхароў.