Вярхоўная Рада Украіны прыняла закон аб амністыі

30 января 2014

Ён прадугледжвае вызваленне ўсіх удзельнікаў масавых беспарадкаў, акрамя тых, хто ўчыніў цяжкія злачынствы. Пры гэтым ёсць адна ўмова - на працягу 15 дзён радыкалы павінны вызваліць усе захопленыя дзяржустановы ў Кіеве і рэгіёнах. Супраць гэтай агаворкі выступаюць лідары апазіцыі. Яны настойваюць на вызваленні затрыманых без якіх-небудзь умоў. Адразу пасля прыняцця закона апазіцыйныя дэпутаты заклікалі мітынгоўцаў на Майдане ў Кіеве не разыходзіцца.