У японскіх школах пачаўся навучальны год

6 апреля 2020
У Японіі сёння стартаваў новы навучальны год. Ён дзеліцца на тры семестры, паміж якімі ёсць невялікія канікулы - узімку, увесну і ўлетку. Навучанне ў школе доўжыцца ад 9 да 12 гадоў. Па вядомых прычынах, і дзеці, і выкладчыкі прыйшлі на ўрокі ў ахоўных масках. Але для атрымання ведаў гэта не перашкода.