У "Вялікім камені" прайшоў бізнес-форум "Беларусь - Маскоўская вобласць"

18 декабря 2023

Рэгіёны Беларусі і Маскоўская вобласць Расіі зацікаўлены ствараць і развіваць праекты ў прамысловасці з акцэнтам на новыя тэхналогіі. Сферы ўзаемадзеяння - ад АПК і машынабудавання да сістэм пажарнай бяспекі, дакладнай электронікі і энергетыкі.

Пра гэта 18 снежня заявілі ў індустрыяльным парку "Вялікі камень", дзе адбыўся маштабны бізнес-форум з удзелам губернатара Мінскай вобласці Аляксандра Турчына і губернатара Маскоўскай вобласці Андрэя Вараб'ёва. На мерапрыемстве са сваімі ініцыятывамі выступілі кіраўнікі 30 беларускіх і 7 расійскіх заводаў і холдынгаў. А абодва губернатары дамовіліся сустрэцца зноў у наступным годзе.

Сёння кіраўнікі прысталічных рэгіёнаў Беларусі і Расіі вывучылі ўзоры інавацыйнай тэхнікі, якую вырабляюць як самі кампаніі - рэзідэнты парку "Вялікі камень", так і флагманы машынабудавання Мінскай вобласці.