Ва Узбекістане сёння дзень цішыні перад выбарамі прэзідэнта

3 декабря 2016

Забаронены публікацыі на карысць кандыдата, зняты агітацыйныя плакаты. Прэтэндэнтам на пасаду кіраўніка дзяржавы забаронена праводзіць выступленні. Фаварытам выбараў, на думку палітолагаў, з'яўляецца выконваючы абавязкі прэзідэнта рэспублікі, прэм'ер-міністр Шаўкат Мірзіёеў. Ён выступае за недалучэнне краіны да ваенна-палітычных блокаў і развіццё адносін з краінамі СНД. Нечарговыя выбары праводзяцца ва Узбекістане ў сувязі са смерцю прэзідэнта Іслама Карымава. Вядома, што датэрмінова прагаласавалі  каля 120-ці тысяч чалавек