Ва Украіне легалізавалі канабіс

24 мая 2024

Кабінет міністраў Украіны прыняў пастанову, у адпаведнасці з якой канабіс, яго смала і экстракты  выключаюцца са спісу забароненых наркатычных рэчываў.

Таксама з пераліку выключана адно з дзеючых рэчываў канопляў - тэтрагідраканабінол. Абарачэнне гэтых рэчываў дазваляецца для выкарыстання з навучальнымі мэтамі, у адукацыйнай, навуковай і навукова-тэхнічнай дзейнасці, у вытворчасці наркатычных, псіхатропных рэчываў і лекавых для далейшага прымянення ў медыцынскай практыцы.