У Тайландзе ў ДТЗ трапіў аўтобус з расійскімі турыстамі

15 ноября 2013

Тэрміновыя паведамленні ў гэтыя хвіліны прыходзяць з Тайланда. У наваколлях курорта Патая ў дарожна-транспартнае здарэнне трапіў аўтобус з расійскімі турыстамі. Машына накіроўвалася ў правінцыю Канчанабуры, дзе былі арганізаваныя катанні на сланах. Вадзіцель аўтобуса сцвярджае, што ў момант аварыі ён ехаў на невялікай хуткасці. ДТЗ адбылося пасля таго, як ён спрабаваў пазбегнуць сутыкнення з іншым аўтамабілем. Аўтобус вылецеў у кювет і заваліўся на бок на рысавым полі. Паводле звестак на гэтую хвіліну, 23 расіяніны шпіталізаваныя. Пяцёра з іх у цяжкім стане. Ці былі сярод пацярпелых беларусы, пакуль не вядома.