У Тайландзе 20 гастарбайтараў згарэлі ў аўтобусе

30 марта 2018

Трагедыя ў Тайландзе. 20 гастарбайтараў з М'янмы згарэлі ў аўтобусе. Ён успыхнуў на хаду. Усяго 47 мігрантаў прыехалі афіцыйна працаваць у індустрыяльным парку правінцыі Патхум Тхані. Узгаранне пачалося ў сярэдзіне салона і вокамгненна ахапіла ўвесь двух'ярусны аўтобус. Не ўсе пасажыры змаглі выбрацца з транспартнага сродку.