У сталіцы Лівіі баевікі напалі на гатэль

28 января 2015

Ахвярамі начнога нападу баевікоў у сталіцы Лівіі сталі 11 чалавек. Гэта пяцёра замежных грамадзян і шэсць ахоўнікаў гатэля. Інцыдэнт адбыўся ў дыпламатычным квартале Трыпалі. Узарваўшы бомбу, экстрэмісты скарысталіся панікай і ўчынілі стральбу ў холе гасцініцы, а затым узялі заложніка і забарыкадаваліся на 24-м паверсе гатэля. Калі да іх падабраліся спецслужбы, смяротнікі ўзарвалі сябе. Адказнасць за атаку ўзялі на сябе баевікі "Ісламскай дзяржавы".