У ЗША новыя вынікі Cупераўторка

16 марта 2016

Трамп і Клінтан упэўнена лідзіруюць на праймерыз. Галасаванні на папярэдніх выбарах праходзілі ў Фларыдзе, Ілінойсе, Місуры, Агая і Паўночнай Караліне. Зараз вядома, што мільярдэр Дональд Трамп ад Рэспубліканскай партыі саступае ў штаце Агая, пры гэтым перамагае ў Фларыдзе, Ілінойсе, Паўночнай Караліне і з невялікім адрывам у Місуры. Пры гэтым яго найбліжэйшы сапернік - сенатар ад Фларыды Марка Рубіа - у сваім родным штаце, дзе ён спадзяваўся на перамогу, набірае толькі каля 28% галасоў. Ён ужо заявіў аб выхадзе з гонкі. Тым часам Хілары Клінтан, якая прадстаўляе дэмакратаў, лідзіруе на выбарах у Фларыдзе, Агая і Паўночнай Караліне.