У самым цэнтры Манхэтэна мужчына на грузавіку заехаў у натоўп

1 ноября 2017

Тэракт у цэнтры Нью-Ёрка - галоўная тэма сусветных інфармагенцтваў. Восем чалавек загінулі (з іх - 5 аргенцінцаў), і больш за 10 параненыя. Мужчына на грузавіку ў самым цэнтры Манхэтэна некалькі гадзін назад заехаў у натоўп пешаходаў і веласіпедыстаў. Вадзіцель ехаў, пакуль не ўрэзаўся ў школьны аўтобус. Вадзіцель выскачыў з пісталетамі ў руках і пракрычаў: "Алах Акбар". Пасля гэтага паліцыя адкрыла агонь.

Тэракт у Нью-Ёрку - першы пасля 11 верасня - пракаменціраваў у сваім Twitter прэзідэнт ЗША. Дональд Трамп заявіў, што Штаты не дапусцяць на сваю тэрыторыю "Ісламскую дзяржаву".

Біл дэ Блазіё, мэр г. Нью-Ёрка: "Гэта быў акт тэрору і баязлівы акт тэрору, накіраваны супраць невінаватых людзей, якія не падазравалі, што ім пагражае. Мы ведаем, што гэта акцыя была нацэленая на тое, каб зламаць наш дух. Але мы таксама ведаем, што ньюёркцы - гэта стойкі і мужны народ. Наш дух ніколі не зламаць з дапамогай акту насілля і спроб запалохаць нас".

Як паведамляе CNN, тэракт у Нью-Ёрку ўчыніў Сайфула Саіпаў. 29-гадовы мужчына, які, магчыма, з'яўляецца выхадцам з Узбекістана, прыбыў у ЗША ў 2010 годзе і працаваў вадзіцелем у Uber. Апошні час ён жыў у горадзе Тампа ў Фларыдзе і меў пратэрмінаваную грын-карту. Таксама стала вядома, што падазроны пакінуў у машыне запіску, што ўчыняе напад ад імя "Ісламскай дзяржавы". Улады праводзяць расследаванне.