У Расіі падводзяць вынікі прэзідэнцкіх выбараў - Уладзімір Пуцін набраў больш як 87 % галасоў

18 марта 2024

Рэкордны вынік пры рэкорднай яўцы. У Расіі падводзяць вынікі прэзідэнцкіх выбараў. Падлік галасоў яшчэ працягваецца, аднак ужо зразумела, што перамога за дзеючым прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Ён набірае больш як 87 % галасоў.

Яўка на выбарах таксама рэкордная - перавысіла 77 %. Гэта самы высокі паказчык у гісторыі сучаснай Расіі. Якія новаўвядзенні ўпершыню ўвялі на выбарах прэзідэнта Расіі сёлета? Як галасаваў Данецк? І чаму не ўдалося расхістаць сітуацыю ў дзень выбараў? Падрабязнасці - у рэпартажы Дар'і Белавусавай-Пятроўскай (гл. відэа).