У Расіі адзначаюць Дзень народнага адзінства

4 ноября 2017
Святочная дата была ўстаноўленая ў 2005 годзе ў памяць аб падзеях 1612 года, калі народнае апалчэнне пад кіраўніцтвам Кузьмы Мініна і Дзмітрыя Пажарскага вызваліла Маскву ад польскіх інтэрвентаў. Гістарычна гэтае свята звязанае з заканчэннем Смутнага часу ў Расіі ў XVII стагоддзі. Па ўсёй Расіі з нагоды знамянальнай даты праходзяць канцэрты і іншыя масавыя мерапрыемствы. На час урачыстасцяў узмоцненыя меры бяспекі.