У рэзідэнцыі Санта-Клауса дагэтуль няма снегу

23 ноября 2018

Тураператары б'юць трывогу. Ідуць калядныя і навагоднія ўрачыстасці, а ў рэзідэнцыі Санта-Клауса, якая паспела стаць папулярнай сезоннай славутасцю,   дагэтуль няма снегу. У фінскім горадзе Рованіемі - анамальна цёплае надвор'е. З-за таго, што зіма не спяшаецца ў Лапландыю, сотні турыстаў адмяняюць свае паездкі ў госці да Санты. Зрэшты, метэаролагі заклікаюць не засмучацца. Яны мяркуюць, што ўжо праз тыдзень сітуацыя ў рэгіёне зменіцца. Адзначым, што з-за адсутнасці снегу ў Фінляндыі пакутуюць і мядзведзі, у якіх не атрымліваецца ўпасці   ў спячку.