У Парыжы прайшла шматтысячная дэманстрацыя супраць расізму

1 декабря 2013
Прычынай для мітынгу сталі, у прыватнасці, нападкі, якія адбываюцца на працягу апошняга часу на міністра юстыцыі Францыі Крысціян Табіра. Так, штотыднёвік Minute на сваіх старонках параўнаў цемнаскурую Табіра з малпай. З падтрымкай акцыі пратэсту выступілі прафсаюзы і палітычныя партыі левага толку. Каля 25 тысяч удзельнікаў дэманстрацыі неслі ў руках транспаранты Не праходу расізму і Разам супраць расізму.