У Парыжы маліец Ласана Бацілі атрымаў французскі пашпарт

21 января 2015

Французскае грамадзянства за геройскі ўчынак. У Парыжы на ўрачыстай цырымоніі ў будынку МУС маліец Ласана Бацілі атрымаў французскі пашпарт. 9 студзеня Бацілі выратаваў шэсць чалавек падчас тэракту ў магазіне кашэрных прадуктаў. За праяўлены акт гераічнасці прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд абяцаў Бацілі паскорыць працэдуру атрымання грамадзянства. (Бацілі падаў заяўку летась). Цырымонію ўзначаліў кіраўнік МУС Францыі Бернар Казнеў, паводле яго слоў, Ласана Бацілі стаў "сімвалам ісламу як рэлігіі памяркоўнасці і міру".