У Нью-Ёрку забаранілі электронныя цыгарэты

27 ноября 2019
У Нью-Ёрку забараняюць электронныя цыгарэты! За забарону прагаласаваў гарадскі савет горада. Прыхільнікі дакумента заявілі, што гэтыя дзеянні накіраваныя на абарону маладых людзей - колькасць вейпераў апошнім часам значна ўзрасла. Забарона таксама выклікана тым, што ў Штатах пачасціліся выпадкі лёгачных захворванняў, звязаных з курэннем электронных цыгарэт. На гэты момант зафіксавана больш як 40 смерцяў.