У Нью-Ёрку небаскроб Empire State Building стаў ружовым

9 марта 2017

У Нью-Ёрку ў гонар 8 Сакавіка падсвяцілі ружовым святлом 103-павярховы небаскроб Empire State Building. Сваю назву вежа атрымала ў гонар амерыканскага штата Нью-Ёрк, які таксама называюць "Імперскі штат". Традыцыя падсвечваць гмах у гонар святаў існуе доўгія гады. Некалькі гадоў таму ў будынку была ўсталяваная новая камп’ютарная святлодыёдная сістэма, здольная адлюстроўваць 16 мільёнаў колераў.